PSLV

PSLV
PSLV
Стандартная мадыфікацыя ракеты-носьбіта PSLV
Агульныя звесткі
Краіна Індыя Індыя
Прызначэнне Ракета-носьбіт
Вытворца Індыйская арганізацыя касмічных даследаванняў
Асноўныя характарыстыкі
Колькасць ступеней 4
Даўжыня 44 м
Дыяметр 2,8 м
Стартавая маса PSLV: 295 т
PSLV-CA: 230 т
PSLV-XL: 320 т
Гісторыя запускаў
Стан Дзеючая
Месцы запуску Касмічны цэнтр імені Саціша Дхавана
Лік запускаў 39
PSLV: 13
PSLV-CA: 11
PSLV-XL: 15
  - паспяховых 37
PSLV: 11
PSLV-CA: 11
PSLV-XL: 15
  - няўдалых 1 (PSLV)
  - часткова няўдалых 1 (PSLV)
Першы запуск 20 верасня 1993
Апошні запуск 15 лютага 2017
Паскаральнік (PSLV) — PSOM
Колькасць паскаральнікаў 6

PSLVіндыйская ракета-носьбіт. Назва з'яўляецца распаўсюджанай абрэвіятурай ад Polar Satellite Launch Vehicle, што ў перакладзе азначае «ракета-носьбіт для вывада спадарожнікаў на палярную арбіту». Ракета распрацавана Індыйскай арганізацыяй касмічных даследаванняў (ISRO), для запуску індыйскіх спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання (IRS) на сонечна-сінхронныя арбіты.

PSLV — чатырохступеньчатая ракета-носьбіт, у якой першая і трэцяя ступені — цвёрдапаліўныя, другая і чацвёртая — вадкасныя. Існуе ў 3 розных мадыфікацыях (PSLV, PSLV-CA, PSLV-XL), якія адрозніваюцца выкарыстуемымі бакавымі паскаральнікамі.

Першы запуск ракеты-носьбіта PSLV адбыўся 20 верасня 1993 года. У красавіку 2008 года з дапамогай PSLV быў здзейснены паспяховы запуск адразу 10 спадарожнікаў, што пабіла папярэдні сусветны рэкорд, пастаўлены Расіяй. Пазней Расія вярнула рэкорд — 37 спадарожнікаў ў 2014 годзе[1], які пратрымаўся да 15 лютага 2017 года, калі ракетай PSLV-XL былі выведзеныя на арбіту 104 спадарожніка[2][3][4].

Ракета-носьбіт выкарыстоўваецца для запуску на нізкую калязямную, палярную, сонечна-сінхронныя арбіты індыйскіх касмічных апаратаў, а таксама для камерцыйных запускаў замежных спадарожнікаў; да з'яўлення PSLV падобныя камерцыйныя паслугі прапаноўвала толькі Расія. З дапамогай PSLV можна таксама запускаць невялікія спадарожнікі на геапераходную арбіту.

22 кастрычніка 2008 года ракета-носьбіт PSLV-XL была выкарыстаная для запуску першага індыйскага месяцавага зонда Чандраян-1, а 5 лістапада 2013 года — для запуска першага індыйскага міжпланетнага зонда Мангальян (Mars Orbiter Mission) да Марса. Таксама PSLV-XL выкарыстоўваецца для запуску спадарожнікаў індыйскай рэгіянальнай навігацыйнай сістэмы IRNSS.

  1. Индийская ракета с 20 спутниками стартовала в Бенгальском заливе.. РИА Новости (22 чэрвеня 2016). Праверана 22 чэрвеня 2016.
  2. PSLV-C37 (брошюра) (англ.)(недаступная спасылка). ISRO. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2018. Праверана 26 лютага 2017.(англ.) . ISRO.
  3. India’s PSLV Rocket races into Orbit with 104 Satellites – a new World Record (англ.). Spaceflight101 (15 лютага 2017).(англ.) . Spaceflight101 (2017-02-15).
  4. India lofts a record 104 spacecraft on a single rocket (англ.). Spaceflight Now (15 лютага 2017).(англ.) . Spaceflight Now (2017-02-15).

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search